Ці існуе сувязь паміж тэрактам у Берліне і забойствам расейскага амбасадара?
Беларускія апазіцыйныя палітыкі актыўна абмяркоўваюць і звязваюць у адзін “тэрарыстычны” ланцуг наезд грузавіка на людзей у Берліне, а таксама забойства расейскага амбасадара ў Турцыі Андрэя Карпава. Кажа сустаршыня БХД Павал Севярынец:
– Гэта жахліва, і гэта тэрарызм у чыстым выглядзе. Мне здаецца, што тэрор спрабуе запалохаць еўрапейцаў, навесці свой новы парадак і, на жаль, пакуль не ўдаецца прадухіліць усе гэтыя жахлівыя тэракты. Але тут нам таксама трэба разумець – дэмакратыя і свабода гэта не проста дар, які даецца, якім можна карыстацца. Гэта дар, які трэба бараніць. Я думаю, што паўнамоцтвы адпаведныя ў спецслужбаў і МУС еўрапейскіх краінаў ёсць. Я думаю, што еўрапейцы справяцца.
Дадамо, што Міністэрства замежных спраў Беларусі не мае звестак пра беларусаў, пацярпелых у трагедыі ў Берліне. Як паведамлялася, у ноч на аўторак у наведвальнікаў каляднага базару ўрэзаўся грузавік. 12 чалавек загінулі, каля паўсотні былі шпіталізаваныя. Кіроўца грузавіка ўцёк з месца здарэння.
Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота vesti.ru