У Беларусі працягваецца акцыя ў падтрымку «Белсата»



#белсатжыві. У Беларусі працягваецца акцыя ў падтрымку незалежнага тэлебачання «Белсат». Паводле неафіцыйнай інфармацыя – польскія ўлады, якія фінансуюць тэлеканал, мяркуюць на дзве трэці скараціць фінансаванне, што можа прывесці да ліквідацыі медыя. У падтрымку тэлеканала выступаюць і прадстаўнікі беларускай інтэлегенцыі, у іх шэрагу пісьменніца і праваабаронца Паліна Сцепаненка.

– Калі ён знікне, я думаю, што шмат хто будзе яго шукаць і спрабаваць настроіць на гэтых талерках. Гэта будзе страта, таму што няма каналаў – ні на беларускай мове, ні такога зместу, бо змест у яго быў усё ж такі еўрапейскі. Беларусы яго глядзяць, самыя простыя, звычайныя, якія працуюць на чыгунцы, у “зеленбудзе”, яшчэ дзе-небудзь, і ўспрымаюць яго вельмі арганічна.

Беларускага літаратурнага крытыка Ціхана Чарнякевіча здзіўляе агучаная інфармацыя, што тэлеканал могуць перавесці на расейскую мову. Гэта не адпавядае яго перашапачатковай канцэпцыі – нагадвае літаратар.

– Гэта ўвогуле ні ў якія вароты не ідзе. Тое, што скароціцца ўдвая колькасць незалежных журналістаў, гэта таксама будзе вельмі негатыўны досвед. На гэтым трымаецца, у прынцыпе, уся незалежная супольнасць СМІ. Гэта адзіны беларускамоўны канал, які абсалютна выходзіць незалежна ад афіцыйнага ўладнага інфармацыйнага дыскурсу.

Незалежны тэлеканал «Белсат» вядзе вяшчання з Варшавы цягам апошніх 10 гадоў. Яго фінансуюць Міністэрства замежных справаў Польшчы, TVP (польскае дзяржаўнае тэлебачанне) і іншыя замежныя донары.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота belapan.by