У Лідзе пройдуць суды над удзельнікамі Свіслацкага фэсту



Чарговыя суды пройдуць на Гарадзеншчыне над удзельнікамі акцыі памяці паўстанцаў 1863 года, якая прайшла ў Свіслачы. Гэтым разам будуць судзіць грамадскіх актывістаў з Лідчыны. Позвы ў Лідскі раённы суд атрымалі Валер Мінец, Вадзім Лявон і Вітольд Ашурак. Па словах апошняга, беларускія патрыёты чарговы раз паўстануць перад судом за тое, што любяць Беларусь і шануюць яе герояў – паўстанцаў 1863 года.

– Безумоўна, будзе судовае паседжанне, на якім чарговы раз беларусаў пакараюць за тое, што яны шануюць памяць беларускіх герояў. Нас абвінавацяць у тым, што мы карыстаемся беларускай сімволікай. Вось такія мы злачынцы.

Разгляд справы трох грамадскіх актывістаў з Лідчыны за несанкцыянаваны ўдзел у масавым мерапрыемстве ў Свіслачы назначаны на адзін час. Разглядаць іх будзе старшыня Лідскага раённага суда – Сяргей Піпко.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя