На „Мове Нанова” ў Берасці выступіў паэт Віталь Рыжкоў



У межах берасцейскай “Мовы Нанова” адбылся сустрэча з Віталём Рыжковым, якую наведала каля трыццаці чалавек.

img_0012

Паэт зачытаў як свае, так і перакладзеныя ім з іншых моваў творы:

– Гэта сапраўдны клуб сустрэчы маладых  і сталых людзей,  якія могуць падзяліцца сваімі ведамі, ініцыятывамі і задно падвучыцца мове. Гэта цудоўна!

Між чытанкаю вершаў, Віталь апавядаў гісторыі са свайго жыцця, часам гумарыстычныя, чым выклікаў усмешкі ў зале. Напрыканцы ж наведвальнікі курсаў задавалі паэту пытанні ды рабілі супольныя фотаздымкі:

– Для мяне гэта было нешта новае, тое, што дагэтуль я ніколі не чуў. Вельмі шмат слоў, якія ўражваюць, тое, што ідзе з сучаснай сусветнай паэзіі. Мне падаецца так.

Гэта не першы візіт Віталя Рыжкова ў Берасце. У мінулым годзе творца ўжо прыязджаў у якасці госця на курсы, а сёлета праводзіў уласную вечарыну ў “Прасторы тэатру “Крылы Халопа”.

[Not a valid template]

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара