У Берасці прайшлі грамадскія слуханні на тэму медыцыны



Грамадскія слуханні на тэму медыцыны ў рамках кампаніі “Народны рэферэндум’’ адбыліся ў Берасці. Прадстаўнікі палітычных партый і грамадскай супольнасці абмеркавалі пытанне “Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя, усе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?”.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў адзначае, што асноўная мэта народных слуханняў – гэта вывучэнне грамадскай думкі:

– Мы праводзім гэтыя грамадскія слуханні для таго, каб паслухаць тое, што нашыя грамадзяне думаюць пра тыя ці іншыя праблемы звязаныя з “Народным рэферэндумам”, якія змены ў той ці іншай галіне жыцця яны б хацелі бачыць у першую чаргу. Мы ідзем менавіта ад інтарэсаў нашых грамадзянаў і заўсёды думка грамадзянаў – гэта вельмі важна.

Грамадскія слуханні адбыліся ўжо ў Бабруйску, Слоніме, Гомелі, Гародні, Полацку і Магілёве. Мерапрыемствы такога кшталту адбудуцца таксама ў іншых абласных і раённых цэнтрах у бліжэйшы час.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя