Макей наведаў Грузію



20 снежня 2016 г. адбыўся афіцыйны візіт у Грузію Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея, падчас якога праведзены сустрэчы з Прэзідэнтам Грузіі Гіоргіем Маргвелашвілі, Старшынёй Парламента Іракліем Кабахідзе, Міністрам замежных спраў Міхеілам Джанелідзе, Каталікосам-Патрыярхам Грузіі Іліей II.

makiej1_161221-hkynl

На сустрэчы з Прэзідэнтам Грузіі Г.Маргвелашвілі бакі падкрэслілі, што адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй заўсёды насілі дружалюбны і адкрыты характар. Адзначана, што дынаміку двухбаковаму ўзаемадзеянню надалі кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях, якія актывізаваліся з 2015 года. Бакі таксама абмеркавалі пытанні арганізацыі афіцыйнага візіту Прэзідэнта Грузіі ў Беларусь у 2017 годзе.

Прэзідэнт Грузіі высока ацаніў дасягненні Беларусі ў галіне сельскай гаспадаркі і выказаў зацікаўленасць у вывучэнні беларускага вопыту развіцця аграрнага сектара. У адпаведнасці з дамоўленасцямі па выніках пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Грузінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве прапанавана паскорыць рэалізацыю ў Грузіі сумеснага праекта па выпуску трактароў малой магутнасці, аказаць садзейнічанне ў падрыхтоўцы спецыялістаў-аграрыяў на базе вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Прэзідэнт Грузіі праінфармаваны аб супрацоўніцтве з іншымі краінамі па будаўніцтве аграгарадкоў.

makiej2_161221-xyr42

Дасягнута дамоўленасць аб працягу канструктыўнага дыялогу і аказанні ўзаемнай падтрымкі ў рамках ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства”.

На сустрэчы з кіраўніцтвам заканадаўчай галіны ўлады Грузіі У.Макей павіншаваў І.Кабахідзе з выбраннем на пасаду Старшыні Парламента і адзначыў высокі ўзровень арганізацыі парламенцкай кампаніі ў кастрычніку 2016 года. З улікам абнаўлення дэпутацкага саставу ў Беларусі і Грузіі было прапанавана сфарміраваць у бліжэйшы час групы дружбы ў парламентах дзвюх краін, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць міжпарламенцкага ўзаемадзеяння як на двухбаковым узроўні, так і ў розных міжнародных парламенцкіх вымярэннях.

makiej3_161221-noc3m

Падчас сустрэчы з Міністрам замежных спраў Грузіі М.Джанелідзе абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, рэгіянальнай бяспекі, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях. Бакі адзначылі, што адкрыццё Пасольства Беларусі ў Грузіі дазволіць вывесці двухбаковае супрацоўніцтва на новы ўзровень.

Адзначана, што ўзаемную цікавасць уяўляе рэалізацыя праектаў па развіцці энергетычных і транспартна-лагістычных калідораў, уключаючы ўдзел у эканамічным поясе Шаўковага шляху.

Станоўча ацэнена дамоўленасць аб арганізацыі ў 2017 годзе візіту ў Грузію кіраўніцтва Парка высокіх тэхналогій Рэспублікі Беларусь для арганізацыі абмену спецыялістамі ў сферы IT-тэхналогій.

makiej5_161221-966sb

Бакі абмеркавалі магчымасць правядзення ў 2017 годзе Дзён культуры Беларусі ў Грузіі.

Адбылася таксама сустрэча Міністра замежных спраў Беларусі з кіраўніком Грузінскай аўтакефальнай царквы — Каталікосам-Патрыярхам Грузіі Іліей II. У.Макей адзначыў, што кантакты і сувязі паміж Беларускім Экзархатам і Грузінскай Апостальскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквой пастаянна ўмацоўваюцца, што, несумненна, спрыяе яшчэ большаму духоўнаму збліжэнню народаў Беларусі і Грузіі.

Кіраўнік Грузінскай аўтакефальнай царквы высока ацаніў сацыяльную палітыку па падтрымцы насельніцтва, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама міратворчыя намаганні Мінска на міжнароднай арэне.

2016-12-20_georgia_makei_parliament

У гэты ж дзень Міністры замежных спраў Беларусі і Грузіі прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцці Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Тбілісі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Урада і Парламента Грузіі, кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў, мэрыі г.Тбілісі, дыпламатычны корпус, бізнес-колы. У.Макей адзначыў, што адкрыццё Пасольства Рэспублікі Беларусь з’яўляецца якасна новым этапам у гісторыі двухбаковых адносін і будзе садзейнічаць далейшаму пашырэнні сувязей і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Грузіяй.

makiej4_161221-za4v8

У адпаведнасці з фарматам афіцыйнага візіту Міністр замежных спраў Беларусі ўсклаў вянок да Мемарыяла Героям, якія загінулі ў барацьбе за тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі.

mfa.gov.by