Міхаіл Русы: Слімакі і жабы маюць высокі экспартны патэнцыял
Вінаградны слімак і зялёная жаба маюць для Беларусі высокі экспартны патэнцыял. Такое меркаванне выказаў на сумесным пасяджэнні палат беларускага парламента віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Віцэ-прэм’ер выказаў упэўненасць, што ў Беларусі не варта пакідаць без увагі прамысловае развядзенне і продаж экзатычных відаў жывёльнай сыравіны. „Вінаградны слімак, рачны і азёрны рак, матыль, зялёная жаба маюць высокі экспартны патэнцыял. Але іх запасы асвойваюцца пакуль у недастатковым аб’ёме”, – сказаў Міхаіл Русы.
Нарыхтоўкі гэтых рэсурсаў прыносяць значныя дывідэнды ў першую чаргу ў мясцовыя бюджэты.