Матацыклісты на Падляшшы завяршылі мотасезон
Матацыклісты з Падляшскага ваяводства развітанне з мотасезонам пачалі святой імшой у Бельску Падляшскім. Затым, амаль 600 матацыклаў праехала праз горад у Орлю, дзе прайшоў мотапікнік. “Матацыкл гэта спосаб на жыццё,” – пераконвае адзін з удзельнікаў мерапрыемства :
– Пачаў ад «Камарана». Затым была «Верхавіна». Затым – МЗ-150. Затым – “Ява-350”. А цяпер – “Хонда-1100”. Мае чалавек нешта ў крыві… павінен ездзіць. Такое жыццё: калі чалавек без матору, то нечага бракуе.
У час арлянскага мотапікніку свае ўмеласці запрэзентаваў шматразовы чампіён Польшчы па мотацыклетным трыяналю – Рафал Любэрда.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя