Макей сустрэўся з дэлегацыяй БДІПЧ АБСЕ



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 22 снежня ў Менску сустрэўся з дэлегацыяй Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, паведамляе прэс-служба МЗС.

16-12-22_minister_osce1

У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі Тана дэ Зулуета, спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на парламенцкіх выбарах, намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд і шэраг экспертаў.

16-12-22_minister_osce2

Падчас гутаркі бакі абмеркавалі высновы і рэкамендацыі выніковай справаздачы місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі, што прайшлі 11 верасня 2016 года.

16-12-22_minister_osce3

Макей адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння Беларусі з БДІПЧ і ПА АБСЕ, дасягнуты ў апошнія гады, і пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку да працягу канструктыўнага дыялогу і супрацоўніцтва з інстытутамі АБСЕ ў выбарчай і іншых сферах.

Выніковая справаздача місіі назірання БДІПЧ АБСЕ, апублікаваная прыблізна два тыдні таму, сведчыць, што парламенцкія выбары 2016 года ў Беларусі былі добра арганізаваныя, але шэраг даўніх сістэмных недахопаў не ліквідаваныя. Дакумент утрымлівае рэкамендацыі па паляпшэнні выбарчай сістэмы Беларусі. Яны тычацца складоў выбарчых камісій, правоў кандыдатаў і назіральнікаў, працэдур галасавання, падліку галасоў і звядзення вынікаў.

belapan.by

Фота mfa.gov.by