У Пінску бадзяжных жывёл менш не стала
У Пінску, з надыходам маразоў, валанцёры манітораць сітуацыю з бадзяжнымі жывёламі.
Галоўная мэта – выявіць новыя месцы, дзе хаваюцца коткі ды сабакі, каб дапамагчы ім кормам, а ў лепшым выпадку знайсці гаспадара.
Чалец праўлення Пінскага дабрачыннага гарадскога аб’яднання „Абарона жывёл” Алена Рамановіч кажа, што галоўны заклік да грамадства – не заставацца абыякавымі да чацвераногіх:
– Менш не стала адназначна, нават дзіўна наколькі шмат іх усё роўна з’яўляецца на вуліцы. Чым больш робіш, тым больш з’яўляецца. Цяпер асноўны заклік – гэта карміць жывёл і пускаць пагрэцца. Усё ж такі накормленыя жывёлы могуць перажыць зіму.
Станоўчай навіной для абаронцаў жывёл стаў лістападаўскі загад Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва паводле якога камунальнікі абавязаныя ствараць адмысловыя акенцы ў падвалах шматпавярховікаў для котак.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя