Аб двухмоўнасці памежжа гаварылі ў Гайнаўцы



У Беларускім музеі адбылася сустрэча з доктарам гуманітарных навук Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне Аліцыяй Сегень-Матыевіч.  Даследчыца, якая родам з Гайнаўкі, запрэзентавала вынікі сваёй працыпад назвай «Двухмоўнасць – праклён ці багацце? Аб двухмоўнасці моладзі беларускага паходжання, якая пражывае ва ўсходнім памежжы Польшчы».

«Свае даследаванні я правяла на вучнях гайнаўскага белліцэю і іхніх бацьках», – кажа Сегень-Матыевіч.

– У маладым пакаленні адбываецца працэс асіміляцыі да польскасці. Пакаленне бацькоў моладзі, якую я вывучала, знаходзіцца на этапе няскончанай асіміляцыі. Бацькі яшчэ маюць моцныя пачуцці далучанасці да беларускай культуры, да сваёй малой радзімы, да беларускага дыялекта, якім карыстаюцца. Але ўжо іх дзеці, пераважна, лічаць карыстанне беларускай гаворкай сваімі бацькамі – як нейкае пракляцце, такім сінонімам сялянскасці.

«Двухмоўнасць ёсць чымсьці, што мы павінны шанаваць і перадаваць далей», – дадае даследчыца.

Сустрэча з Аліцыяй Сегень-Матыевіч у Беларускім музеі адбылася ў рамках цыклу «Кірыліцай пісанае».

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара