У Расеі ўтварыўся новы ВІЧ
Небяспечны вірус імунадэфіцыту чалавека ўтварыўся ў Расеі са змяшэння раней дамінаваўшага ў Расейскай Федэрацыі штаму і новага агента, занесенага з Цэнтральнай Азіі.
Пра гэта распавёў прафесар, доктар біялагічных навук, загадчык лабараторыі імунахіміі Інстытута вірусалогіі ім. Д. І. Іванаўскага Эдуард Карамаў у ходзе пасяджэння прэзідыума Расейскай акадэміі навук, перадае ТАСС.
«У нас цалкам унікальная сітуацыя. У нас вірус іншы чым у Заходняй Еўропе, ЗША, Афрыцы, Кітаі. Але сітуацыя істотна і хутка мяняецца. Цяпер разам з мігрантамі працоўнымі з Сярэдняй Азіі прыйшоў новы вірус AG … Перазаразіўшы велізарную колькасць людзей, у тым ліку ў Маскве, ён змяшаўся з нашым галоўным рускім A1 і з’явіўся новы вірус A63, які значна больш небяспечны за сваіх „бацькоў”», – сказаў Карамаў.
Для прафілактыкі і барацьбы з распаўсюджваннем ВІЧ ў Расеі неабходна праводзіць маніторынг гібрыдызацыі і змешвання вірусаў імунадэфіцыту чалавека, адзначыў навуковец. Ён прапанаваў стварыць міжведамасную камісію па вывучэнні ВІЧ, дзе галоўную ролю адыгрывала б РАН.
Падчас свайго выступу на прэзідыуме Пакроўскі згадаў, што некаторыя штамы ВІЧ рэзістэнтныя, то бок, праяўляюць устойлівасць да розных прэпаратаў – да 6% ад агульнага аб’ёму штамаў. У сувязі з гэтым навукоўцы лічаць перспектыўнай унутрыклеткавую імунізацыю, то бок, увядзенне ў клеткі інфармацыі, якая дазваляе інгібіраваць небяспечны агент. Працы ў гэтай галіне ўжо праводзяцца ў Цэнтральным НДІ эпідэміялогіі Расспажыўнагляда.
Фота Reuters