Пётр Купрыянаў – у жодзінскай тапаніміцы і помніках



Бадай кожны беларускі горад мае ў сваёй гісторыі такую асобу, якая робіцца значнай частка гарадской гісторыі, такім, так бы мовіць, прадстаўнічым тварам горада. Імем гэтай асобы называюць вуліцы і плошчы, бібліятэкі і школы, у яе гонар ставяць помнікі, ствараюць музеі.

1542373

Для горада Жодзіна такой асобай стаў Герой Савецкага Саюза Пётр Купрыянаў, які ў час Другой сусветнай вайны здзейсніў подзвіг – закрыў сваім целам амбразуру дзота. Увогуле герояў Савецкага Саюза беларуская зямля нарадзіла нямала, але ў гэтай гісторыі трагізм узмацняўся надзвычайна – справа ў тым, што маці Пятра, Настасся Фамінічна Купрыянава у час вайны згубіла пяць сваіх сыноў. Таму ў Жодзіне не маглі не аддаць годную даніну памяці і самому Пятру Купрыянаву, і яго маці. У горадзе імя героя носяць вуліца і школа №1, у якой ёсць музей Купрыянава, усталяваны тры помнікі, у доме, дзе жыла Настасся Купрыянава, створаны музей, жодзінскі пісьменнік Іван Сіняўскі, яшчэ на пачатку 60-х гадоў, напісаў кнігу пра Пятра Купрыянава «На правым флангу».

dsc07393

Музей сям’і Купрыянавых

З помнікаў найбольш значны – манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі. Ён быў адкрыты каля шашы Менск – Масква ў 1975 годзе. Аўтары помніка – скульптары А. Заспіцкі, I. Міско, М. Рыжанкоў, архітэктар А. Трафімчук. Дарэчы, у 1977 годзе гэты манумент быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. У помніку ўвасоблены драматычны лёс беларускай маці, усе пяць сыноў якой аддалі жыццё за вызваленне Радзімы.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара