„Розум-шоу” прайшло ў Гародні



На гарадзенскіх курсах “Мова Нанова” адбылася сустрэча з інтэлектуалам, уладальнікам кубка “Крышталёвая сава” гульні “Што?Дзе? Калі?” Паўлам Свярдловым.

Мова Нанова

Госць разбіў прысутных на каманды і правёў гульню “Розум-шоу”, пераможца якой атрымаў прыз ад “Мовы Нанова”.

Павел Свярдлоў распавёў пра інтэлектуальныя гульні, якія існуюць у Беларусі:

– У нас раней было “Што?Дзе? Калі?”, быў “Брэйн-рынг” – гэта гульні вельмі старыя, ім ужо па 20, а “Што?Дзе? Калі?” ужо 40 гадоў было летась. “Паб-квіз” – гэта новая хваля, хваля сучасная – гэта гульні крыху больш простыя і ў той жа час крыху больш мудрагелістыя, там розныя пытанні, конкурсы рознага кшталту, з музыкай, з графікай. Таму натуральна, што гэта падабаецца людзям ва ўсім свеце.

Падчас гульні былі шарады і рэбусы, пытанні па гісторыі, на тэму сучасных беларускіх грошай. Наступная беларускамоўная інтэлектуальная гульня пройдзе ў Гародні 8 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня