“Зялёныя” звярнуліся з запытам у Мінэнерга наконт інцыдэнту з атамным рэактарам



Беларускія “зялёныя” звярнуліся з запытам у Міністэрства энергетыкі наконт інцыдэнту з атамным рэактарам. Падчас транспартавання корпус рэактара сутыкнуўся з апорай кантактнай сеткі на адной са станцый Беларускай чыгункі. Як паведамляюць прадстаўнікі БелАЭС, корпус рэактара знаходзіўся ў абарончым металічным кожуху.

2016-12-28_henadzich_zialonyja-news

Беларускае грамадства мае права ведаць усе падрабязнасці чарговага здарэння, якія адбываюцца пры будаўніцтве АЭС ужо не першы раз, кажа першы намеснік старшыні Беларускай партыі “Зялёныя” Дзмітрый Кучук.

– Мы хочам, ка была створана камісія, і каб наш прадстаўнік абавязкова быў у гэтай камісіі для таго, каб можна было ацаніць сітуацыю. Мы хочам ведаць, ці ёсць пашкоджанні, ці пашкоджаны абарончы корпус, ці будуць праводзіцца даследаванні. Мы лічым, што гэта вельмі важна. Згодна з Орхускай канвенцыяй, нам абавязкова мусяць даць інфармацыю, а не рабіць так, як мінулы раз, калі была проста фармальная адпіска з боку Мінэнерга. Таму спадзяёмся, што Міністэрства энергетыкі гэтым разам будзе больш адкрытае.

Нагадаем, што ўлетку гэтага года падчас мантажу зваліўся корпус рэактара першага энергаблоку. Тады кіраўніцтва БелАЭС паспрабавала замаўчаць гэтае здарэнне. Дзякуючы шырокаму розгаласу ў СМІ было прынятае рашэнне замяніць корпус упаўшага рэактара на новы.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара