На бераг Нёмана ў Гародні прыплылі „вікінгі”
Гародня стала фінішнай кропкай міжнароднага фэсту сярэднявечнай культуры “З варагаў у грэкі”. Два караблі вікінгаў прыплылі ў Гародню, дзе напрацягу дня гарадзенцы ўбачылі змаганне ваяроў і вогненнае шоў, пачулі жывую скандынаўскую музыку.
Гародня стала апошняй кропкай маршруту – „вікінгі” на сваіх караблях пачалі свай шлях з Бярозаўкі, а другім горадам, дзе таксама адбылося сярэднявечнае шоў, сталі Масты.
Пра асаблівасці фэста Беларускаму Радыё распавёў яго арганізатар Павел Дарафей:
– Мы не называем гэта фестывалем, гэта больш як жывая выстава ранняга сярэднявечча. Мэта – мы аднаўляем культуру ранняга сярэднявечча, так званай эпохі вікінгаў, у Рэспубліцы Беларусь. Дастаткова шмат удзельнікаў гэтага руху. Такія мерапрыемствы ў Беларусі мала праводзіліся, звычайна на такія фестывалі выязджаюць за мяжу. Мы рызыкнулі правесці першы судаходны фестываль у СНД. Але гэта ўсё ж больш выправа, у людзей адпаведны рыштунак, усё максімальна набліжана да таго часу.
Скончыўся фэст поздна ўночы і ў ім прыняло ўдзел больш за дзясятак клубаў з Беларусі і Украіны.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя