Юры Жыдовіч: Ствараем сайт для камунікацыі з жыхарамі Берасця
Сайт для камунікацыі з жыхарамі Берасця ствараюць актывісты грамадскай ініцыятывы ’’Сацыяльны офіс’’. На інтэрнэт-старонцы плануецца змяшчаць інфармацыю аб дзейнасці ініцыятывы, пытаннях, з якімі да актывістаў звяртаюцца грамадзяне, а таксама будзе заарганізаваная адваротная сувязь, – аб гэтым распавёў актывіст ’’Сацыяльнага офісу’’ Юры Жыдовіч:
– Ставім сабе мэты камунікацыі з грамадзянамі, каб яны маглі звярнуцца да нас з праблемай, атрымаць кансультацыю па гэтай праблеме. Таксама каб інфармаваць грамадскаць аб нашай актыўнасці. Таму што інтэрнэт – зараз гэта эфектыўны сродак камунікацыі.
„Ускладаем вялікія спадзяванні, што сайт зможа дазволіць паглыбіць нашу працу з людзьмі,” – перакананы Юры Жыдовіч. Афіцыйны запуск інтэрнэт-старонкі плануецца на пачатку кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота svsever.lg.ua