Скаргу гарадзенскага праваабаронцы зарэгістраваў камітэт ААН



Камітэт па правах чалавека Арганізацый Аб’яднаных Нацый зарэгістраваў скаргу гарадзенскага праваабаронцы. Раман Юргель, які прадстаўляе Беларускі Хельсінскі камітэт, аспрэчваў прысуджаны яму штраф за фотаздымак, зроблены ў Сусветны дзень правоў чалавека. На думку праваабаронцы, “гэты прысуд паказаў рэпрэсіўны характар дзейнай сістэмы”:

— 10 снежня 2012 года мы, як праваабаронцы Гарадзеншчыны, вырашылі падтрымаць Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», які знаходзіўся ў зняволенні, і несправядліва быў асуджаны беларускім судом. Мы сфатаграфаваліся. Стаялі ўтрох з партрэтамі Алеся Бяляцкага. За гэтае фота ў інтэрнэце мы былі аштрафаваныя судом Ленінскага раёна на вялізарную суму.    

У мінаючым годзе рэпрэсіі супраць актывістаў працягваліся. Толькі за ўдзел ва ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863 году ў Свіслачы прысуджана штрафаў, якая дасягнула трохсот базавых велічыняў.

20161230_113059

20161230_113115

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня