Новы год пад нацыянальнымі сцягамі
Лідар „Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч прапануе беларусам сустрэць Новы год пад бел-чырвона-белымі сцягамі. У Менску святочнае нацыянальнае гулянне пачнецца ў 23.45 на Кастрычніцкай плошчы. Актывіст упэўнены, што “мы павінны ўздымаць нацыянальны сцяг паўсюдна і на ўсіх мерапрыемствах”. “Прапануем усім патрыётам у навагоднюю ноч выходзіць на вуліцы сваіх гарадоў пад бел-чырвона-белымі сцягамі – віншаваць гараджан, фатаграфавацца і выкладваць фотаздымкі ў сацыяльныя сеткі з хэштэгам #бчб2017”, – цытуе Дашкевіча сайт “Беларускі партызан”.