Ялінка з бутэлек у вёсцы Елка



Самую арыгінальную ялінку на сваім панадворку зрабілі жыхары вёскі Елка Зэльвенскага раёна Юрый і Таццяна Ліпскія. Яны змайстравалі ялінку з бутэлек ад шампанскага. Паглядзець на бутэлечную ялінку прыходзяць не толькі вяскоўцы, але і землякі з іншых вёскак і гарадоў. Ліпскія ў кожную бутэлькі ўставілі лямпачкі ад гірлянды. Таму вечарам і ноччу бутэлечная ялінка свеціцца рознакаляровымі агеньчыкамі. І шкляная прыгажуня радуе сваіх землякоў.

img_3746

img_3753

img_3754

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён

Фота аўтара