Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту



Беларусь 1 студзеня 2017 года знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

нафта

Згодна з пастановай урада ад 28 снежня 2016 года, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжана з 90,4 да 79,1 даляра за тону, пошліна на прамагонны бензін — з 64,1 да 43,5 даляра, на таварныя бензіны — з 55,1 да 23,7 даляра за тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 23,7 даляра за тону (раней — 36,1). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, былі зніжаны 1 снежня мінулага года.

belapan.by