У першую раніцу новага года міліцыянт страляў у 28-гадовага менчука



Крымінальная справа па арт. 363 КК (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак) распачатая па факце інцыдэнту, які здарыўся рана раніцай 1 студзеня ў доме на праспекце Любімава ў Маскоўскім раёне Мінска, паведаміў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Паводле яго слоў, 1 студзеня каля 6.40 у міліцыю паступіў сігнал пра шум ў кватэры, на месца выбыў супрацоўнік, адзін. Малады чалавек, які выйшаў на званок з кватэры, напаў на яго, спрабаваў завалодаць табельнай зброяй. Таму міліцыянер, папярэдзіўшы правапарушальніка, зрабіў папераджальны стрэл, а затым «параніў нападніка ў мяккія тканіны». Затрымаў яго. Пацярпелы праапераваны, у супрацоўніка міліцыі — чэрапна-мазгавая траўма.

Як распавяла БелаПАН Галіна, маці параненага 28-гадовага Андрэя, яна не верыць, што сын справакаваў інцыдэнт. Ён адзін адкрываў дзверы, а за імі было некалькі супрацоўнікаў міліцыі, „два дакладна”. „Гэта могуць пацвердзіць сведкі”, — заявіла Галіна.

Паводле яе слоў, на месца здарэння прыязджалі супрацоўнікі міліцыі, Следчага камітэта, дасталі дзве кулі, адну — з лінолеўма ў тамбуры пад’езда.

У Андрэя закранутая частка лёгкага, распавяла яго маці. Ён цяпер знаходзіцца ў 432-м галоўным ваенным клінічным шпіталі Узброеных сіл пад аховай у стабільна цяжкім стане. Пры свядомасці, але не размаўляе. Маці да сына не пускаюць.

lyubimova_3_

“Іншую” версію інцыдэнту пацвярджаюць таксама чытачы ej.by .

«Ежедневнику» стала вядома, што пацярпелы ад стрэлаў міліцыянта – 28-гадовы працаўнік «Кераміна».

Паводле жыхароў дома, дзе здарылася страляніна, на выклік прыбылі некалькі міліцыянтаў. Мужчыну завуць Андрэй Г., ён спакойны па характары чалавек. Падчас святкавання Новага года акрамя Андрэя ў кватэры былі ягоная жонка ды іх блізкія. Што здарылася, ніхто не бачыў, бо госці не выходзілі да дзвярэй.

«Гаспадара кватэры ў літаральным сэнсе расстралялі: адзін стрэл супрацоўнік міліцыі нібыта зрабіў у спіну, а другі – па нагах», – распавялі сведкі здарэння.

lyubimova_strelba

Фота: TUT.BY