У менскім метро загінула 51-гадовая жанчына



Раніцай 2 студзеня ў Менскім метрапалітэне загінула жанчына — на станцыі „Плошча Якуба Коласа” яна кінулася пад цягнік, які прыбываў.

метро

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін, трагедыя здарылася ў 9.03. Рух цягнікоў метрапалітэна быў прыпынены на 30 хвілін. Загінулай апынулася 51-гадовая мінчанка.

Праводзіцца расследаванне.