Вашчыкоўскі: Беларусы не гавораць па-польску? Дык навучацца!
Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі паведаміў на радыё RMF FM, што Польшча абразае датацыю тэлеканалу „Белсат”, бо „няма грошай на гэтую ініцыятыву”.
Паводле Вашчыкоўскага, перад Польшчай цяпер паўсталі іншыя задачы, у тым ліку праблема „сірыйскіх уцекачоў”.
На рэпліку вядучага, што „вы цяпер хочаце звяртацца да Беларусі голасам TV Polonia, гэта значыць па-польску, а не ўсе ж беларусы гавораць па-польску, як ні дзіўна”, Вашчыкоўскі адказаў: „Дык навучацца”.
Калі вядучы нагадаў кіраўніку замежнай палітыкі Польшчы нядаўнія пахвалы маршалка Сенату Польшчы Станіслава Карчэўскага на адрас Аляксандра Лукашэнкі як „цёплага чалавека” і „парадку” ў Беларусі, Вашчыкоўскі сказаў:
„Я таксама быў уражаны, я там быў некалькі месяцаў таму. Я быў у Менску, быў у Гародні, быў у Ваўкавыску, адкуль паходзіць мая святой памяці мама. Я быў сапраўды ўражаны парадкам у Беларусі”.