Ці дапаможа калгасам перайменаванне?
У канцы года ўлады заявілі пра чарговае рэфармаванне калгасаў да 31 траўня 2017 года. Рэфармаванне заключаецца зноў у перамене назваў. Калі СВК ператвораць у гаспадарчыя таварыствы або камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы. Вяскоўцы з вялікім досведам працы ў калгасах лічаць змену назваў бессэнсоўнай. Гаворыць Анатоль Сахаруша, стаж работы ў сельскай гаспадарцы 44 гады:
— Трэба наогул не назвы гэтых гаспадарак ліквідаваць, а ліквідаваць усе дзяржаўныя гаспадаркі. Павінны быць фермеры. Любы саўгас ці калгас пераймяноўвай іх ці не, не ў стане акупіць сваёй прадукцыі, бо выдаткі большыя за прыбыткі. Колькі трэба здаіць і надаіць малака на літр той жа саляркі?
Паводле вяскоўцаў, ніхто з калгаснікамі раіцца не будзе. Такой звычкі даўно няма нават для праформы.
У выніку апошняга перайменавання ў СВК у 2003 годзе 30 % ад агульнага ліку гаспадарак было збанкрутавана.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Беларускае Радыё Рацыя