За час перамір’я з палону вызвалена больш 1000 украінцаў



Пётр Парашэнка адзначыў, што за час перамір’я Украіна таксама паспела пабудаваць надзейную лінію абароны.

За час перамір’я з палону дадому вярнуліся больш за тысячу ўкраінцаў. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны ў інтэрв’ю тэлеканалу 1+1. Пётр Парашэнка адзначыў, што цяперашняе перамір’е выкарыстоўваюць не толькі для таго, каб вызваліць палонных – да гэтага часу паспелі пабудаваць надзейную лінію абароны, каб у выпадку далейшай расейскай агрэсіі абараніць украінскія гарады і сёлы.

Пад асаблівай увагай – Марыупаль, гэты горад, падкрэсліў прэзідэнт, не здадуць.

unian.net