Слонімскія хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі Адама Станкевіча



Слонімскія хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі аднаго з заснавальнікаў і лідэраў партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, каталіцкага святара, публіцыста, літаратара, выдаўца Адама Станкевіча, якому 6 студзеня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння.

img_3777

Ушанаванне адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка, якія распавёў пра Адама Станкевіча, пра тое, што ў канцы 1938 года ён быў сасланы польскімі ўладамі ў Слонім, дзе праслужыў амаль год у касцёле Бязгрэшнага зачацця святой Марыі ў цэнтры Слоніма.

Пра Адама Станкевіча прыгадвалі іншыя сябры БХД. Слонімцы запланавалі шэраг мерапрыемстваў на 2017 год, звязаных са 100-годдзем БХД.

img_3780

Беларускае Радыё Рацыя