З-за марозу пад Лагойскам сапсаваўся аўтобус



Амаль на 12 гадзін перапынілі сваё падарожжа пасажыры турыстычнага аўтобуса „Неаплан”, які ехаў з Менска ў Пскоў.

20170107_180534_280031_0x0_mc

7 студзеня ў 17.07 у МНС паступіла паведамленне аб паломцы аўтобуса каля вёскі Слаговішча Лагойскага раёна Менскай вобласці (замерзла пнеўмасістэма). У салоне знаходзіліся 52 пасажыры (з іх сем дзяцей) і два кіроўцы.

20170107_180459_280033_0x0_mc

Грамадзяне былі размешчаны ў гасцініцы спартыўна-турыстычнага комплексу „Алімп” у Лагойску. У 4.35 8 студзеня на пададзеным перавозчыкам іншым аўтобусе пасажыры працягнулі падарожжа, паведамляе МНС.

20170107_180538_280032_0x0_mc

belapan.by

Фота mchs.gov.by