Томас Чэпайціс: Пакуль яшчэ ніхто не раскрыў таямніцу Вільні
Віленскія таямніцы не спасцігнутыя, пра гэта гаворыць Томас Чэпайціс, Tomas Chepaitis, аўтар Канстытуцыі Зарачанскай Рэспублікі (Ужупіс).
Tomas Chepaitis, аўтар Канстытуцыі Зарачанскай Рэспублікі (Ужупіс). Фота: Кацярына Данейка
– У мяне з’явіўся намер запісаць мае беларускія гісторыі, іх было шмат, але я іх ніколі не запісваў. І шмат згубіў. Менск – гэта той горад, які патрэбны, каб падкрэсліць Вільню. Пакуль яшчэ ніхто не раскрыў таямніцу Вільні, гэты горад – таямніца. Я пражыў тут большую палову жыцця, а яшчэ адну палову – у Маскве. І для мяне “маленькай Радзімай” быў цягнік 5-6 “Масква-Вільня”. І я заўсёды праязджаў Беларусь. І я адчуваў, што гэта краіна, якую Бог вельмі любіць. Пад’язджаючы да мяжы я не мог вытрываць той сілы любові, з якой Бог любіць Беларусь. Я проста адчуваў яе непад’ёмнасць.
[youtube id=”GyvSROmdXvA”]
Нагадаем, што “Беларускія спатканні ў Вільні” адбыліся ў Вільні напрыканцы 2016 года на Зарэччы (Ужупіс) па адрасе Užupio g. 2, Vilnius. Арганiзатар: імпрэзы аб’яднанне ЕўраБеларусь.
Выступалі пiсьменнiца Палiна Качаткова, спявачка Кася Камоцкая. Таксама паглядзелі дакументальны фільм Віктара Корзуна пра кіраўніка „Талакі” Сяргея Вітушку.
[youtube id=”_9obHXJc570″]
На спатканні былі: Людвіка Кардзіс – кіраўніца Беларускага музея імя Івана Луцкевіча, фатограф і перакладчык Андрэй Антонаў, сацыёлаг Віёла Ермакова, а таксама Томас Чэпайціс (Tomas Chepaitis аўтар Канстытуцыі Зарачанскай Рэспублікі (Рэспублікі Ужупіс) Кася Камоцкая спявала песні на вершы Тацяны Сапач – беларускай вііленскай паэткі.
Беларускае Радыё Рацыя