У Лунінецкім раёне „Аўдзі А6” урэзалася ў дызель
У Лунінецкім раёне з-за сутыкнення „Аўдзі” з дызель-цягніком вечарам 7 студзеня быў заблакаваны рух па чыгунцы.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у 21.37 у Лунінецкі раённы аддзел па НС паступіла паведамленне, што на чыгуначным пераездзе станцыі Любань адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля і дызель-цягніка зносінамі Мікашэвічы — Лунінец.
У ДТЗ „Аўдзі А6” атрымала механічныя пашкоджанні, яе вадзіцель не пацярпеў.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, пры дапамозе аўтацыстэрны МНС адбуксавалі аўтамабіль з чыгуначнага палатна на праезную частку. У 22.15 рух цягнікоў быў адноўлены.
Затрымка руху дызель-цягніка Мікашэвічы — Лунінец склала 1 гадзіну 3 хвіліны, пасажырскага цягніка Гомель — Гродна — 37 хвілін.