Азараў плануе даказваць «дзяржпераварот ва Украіне» у міжнародных судах



Беглы былы прэм’ер-міністр Украіны Мікалай Азараў будзе звяртацца ў міжнародныя суды пасля абвяшчэння маскоўскім судом падзей 2014 года ў Украіне дзяржаўным пераваротам.

352222370

Пра гэта ён заявіў расейскаму выданню „Известия”.

Паведамляецца, што разгляды ў маскоўскім судзе былі ініцыяваныя так званым „Камітэтам выратавання Украіны”. Як заявіў Азараў, рашэнне маскоўскага суда мае вялікае значэнне і дазволіць звярнуцца ў міжнародныя інстанцыі.

«Мы абавязкова будзем прадпрымаць далейшыя крокі. Зараз мы плануем звярнуцца ў міжнародныя суды і прадставіць усе тыя дадзеныя, якія разгледжаны ў Маскве ў якасці зыходных матэрыялаў. Гэта паказанні сведак, вялікі пласт дакументаў. Мы спадзяемся таксама, што ўкраінскія суды, хоць яны нам першапачаткова і адмовілі, пад напорам наяўных доказаў будуць вымушаныя прыняць да разгляду нашы іскі», — сказаў ён.

Азараў таксама ўсё яшчэ лічыць магчымым стварэнне „ўрада Украіны ў выгнанні”, калі складуцца неабходныя перадумовы.

Паводле яго слоў гэта адбудзецца, калі ўлада ў Украіне „не зможа ажыццяўляць сваіх функцый, а народ запатрабуе альтэрнатыўнай улады”.

Як паведамлялася, Дарагамілаўскім суд Масквы задаволіў пазоў экс-дэпутата Вярхоўнай Рады Уладзіміра Алейніка аб прызнанні змены ўлады ва Украіне ў 2014 годзе дзяржаўным пераваротам.

Як вядома, у ліпені 2015 г. экс-прэм’ер-уцякач Мікалай Азараў вырашыў заснаваць „Камітэт выратавання Украіны”, які будзе яго „урадам у выгнанні”.

У ходзе прэзентацыі „Камітэта” прадставілі „альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты”, якім стаў регионал Уладзімір Алейнік.

Сам Азараў стаў „альтэрнатыўным прэм’ерам”. Займацца эканомікай у Азарава будзе экс-нардепов Ігар Маркаў, якога ў часы прэм’ерства Азарава пазбавілі мандата і пасадзілі ў турму. Інфармацыйную падтрымку аддалі ў рукі шоўмена-сепаратыста Юрыя Ката. „Ратаваць Украіну” разам з Азаравым будуць і іншыя „выбітныя дзеячы” сепаратысцкага руху, як то Алег Цароў.

У жніўні ГПУ завяла крымінальную справу па факце заяў „Камітэта выратавання Украіны”.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле «Украинская правда»