Міра Лукша атрымала стыпендыю маршалка Падляшскага ваяводства
15 творцаў з Падляшша атрымалі стыпендыю маршалка Падляшскага ваяводства. Сёлета сярод стыпендыятаў і журналістка „Нівы” Міраслава Лукша.
Паэтэса выдасць зборнік вершаў для дзяцей „Зубр на зебры” , які будзе адначасова дапаможнікам пры вывучэнні польскай граматыкі і рэгіянальнай геаграфіі:
– Вельмі мала ёсць матэрыялу пра рэгіянальную гісторыю, геаграфію і пра іншыя каштоўнасці, такія як мова. Вядома, пра гэта тэба псіаць такім вершам, які падабаецца дзецям. Спадзяюся, што мой зборнік спадабаецца, і будзе файным дапаможнікам.
Стыпендыю атрымаў таксама Марцін Ліцьвінко на праект „Заспяваць нанава”, у рамках якога будзе вучыць маладых людзей архаічным песням, сабраным на Гарадзеншчыне.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара