На курсах “Мова нанова” гаварылі пра зімовыя хваробы



Маразы і калядныя святы не нагода адмаўляцца ад культурніцкіх мерапрыемстваў. Кампанія “Мова нанова” зладзіла чарговую імпрэзу ў Менску. Актуальнай тэмай заняткаў сталі моўныя традыцыі зімовых хвароб. Гаворыць дакладчык заняткаў, кандыдат медычных навук Андрэй Вітушка:

–   Мы закранаем найперш моўны аспект, але гаворым і пра медыцыну. Ёсць выдатныя чыста беларускія назвы хвароб. Напрыклад, сухоты, або лёгачны туберкулёз. Не ўвесь туберкулёз называецца сухотамі, а менавіта лёгачны. Ёсць выдатнае беларускае слова пранцы – венерычная хвароба сіфіліс. Чаму пранц? Бо лічыцца, што яе прынеслі да нас французы: “франц”,  “французы”, “францы”. Пранцы – такая адпаведная беларуская перапрацоўка.

Заняткі “Мова нанова” традыцыйна збіраюць вялікую колькасць слухачоў не толькі ў сталіцы, але і ў іншых беларускіх гарадах. Гэтым разам у межах курсаў адкрылася ў сталіцы персанальная выстава мастака Алеся Цыркунова.

15894528_1162576820504320_9148257189054215147_n

15871640_1163973653697970_890456061745114291_n Беларускае Радыё Рацыя, Менск