Сустракаем Новы год паводле юліянскага календара разам!
Сёння, 13-га студзеня, у эфіры Беларускага Радыё Рацыя прагучыць адмысловы, навагодні „Падляшскі канцэрт пажаданняў”. Паводле юліянскага календара, гэта „шчодры вечар”, пярэдадзень Новага года.
Многія нашы слухачы, асабліва на Падляшшы, адзначаюць гэты вечар і сустрэчу Новага года вельмі ўрачыста, удзелам у навагодніх балах, альбо у сямейным коле – за сталом.
Тым, хто застанецца дома, у сваім вузкім коле сваякоў і знаёмых, нашае Радыё прапануе асалоду для душы: слоўна-музычную перадачу „Падляшскі канцэрт пажаданняў”.
Як звычайна гэта бывае па суботах, Вы і 13-14 студзеня зможаце да нас тэлефанаваць на нумар 85-654-51-51, дасылаць пажаданні на e-mail: [email protected], або SMS на нумар +48 508 667 663.
Музыка, пажаданні, паэзія, гэта тое, што мы прапануем вам у „шчодры вечар”. Заахвочваем Вас прыняць удзел у гэтай перадачы: званіць, пісаць і адзначаць з намі.
Канцэрт пажаданняў будуць весці Кастусь Бандарук і Анна Шайкоўская.
Навагодні Канцэрт Пажаданняў пачынаем у 18:05 паводле польскага часу і вядзем да 2:00 гадзіны (4:00 беларускага часу) Новага года.
[youtube id=”FzCTHkGQZKA”]
Беларускае Радыё Рацыя