Grand Press Photo ў беластоцкім “Форуме”



Найлепшыя фатаграфіі Grand Press Photo можна паглядаць у беластоцкім кіно “Форум”. Выстава прадстаўляе 170 здымкаў з розных краін свету, дзе праходзілі канфлікты. Фатаграфія – гэта вымоўны каментар, кажа Анна Лушынска з Беластоцкага асяродка культуры.

– Grand Press Photo можа адкрыць вочы на тое, што побач. У жыцці кожнага чалавека ёсць пэўныя гісторыі, нейкія кадры на штодзень. І гэта, я думаю, захапленне для кожнага: добры кадр, гісторыя ёсць усюды, яны вакол нас.

Агульнапольскі конкурс фатаграфіі Grand Press Photo праводзіцца з 2005 года часопісам „Прэс”. Выставу найлепшых прэсавых здымкаў можна будзе аглядаць да 31 студзеня ў беластоцкім кіно “Форум”.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота bok.bialystok.pl