Беларуса не пусцілі ў Літву з-за савецкай сімволікі
Публічная дэманстрацыя нацысцкай і камуністычнай сімволікі забароненая дзейнымі ў Літве прававымі актамі.
Фота VSAT nuotr
У панядзелак, 9 студзеня, літоўскія памежнікі не ўпусцілі ў Літву 21-гадовага грамадзяніна Беларусі, паведамляе delfi.lt са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы Літвы (САДМЛ).
Беларус хацеў уехаць у панядзелак праз КПП Райгардас, у Друскенінскім раёне, на аўтамабілі Peugeot 405.
Літоўскія службовыя асобы не пусцілі яго, бо на аўтамабілі была савецкая сімволіка – на заднім шкле была налепленая пяціканцовая зорка з сярпом і молатам.
Ён меў права трапіць у Літву, але альбо пешшу, альбо на аўтамабілі, папярэдне зняўшы налепку.
Паколькі кіроўца адмовіўся здымаць савецкую сімволіку, яму адмовілі ва ўездзе, і ён вярнуўся ў Беларусь.