Мінадукацыі спадзяецца падрыхтаваць „сапраўды добрых педагогаў”



Выпускнікам педкласаў трэба будзе мець 8 балаў па профільных прадметах, каб паступіць у ВНУ. Гэта адно з новаўвядзенняў у правілы паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, якія ўтрымліваюцца ў падпісаным 9 студзеня ўказа кіраўніка дзяржавы.

Студэнты

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску першы намеснік міністра адукацыі Вадзiм Богуш, выпускнікі профільных класаў педагагічнага кірунку пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці змогуць не здаваць цэнтралізаванае тэставанне. Але пасля атрымання вышэйшай адукацыі яны павiнны адпрацоўваць па размеркаваннi пяць гадоў замест двух, як было раней:

– Пры гэтым яны мусяць мець высокую паспяховасць, то бок, мець адзнакі па профільных прадметах не мешыя чым 8, і не ніжэй за 7 па ўсіх іншых прадметах. Таксама яны мусяць мець рэкамендацыю ад савета ўстановы адукацыі для таго, каб скарыстацца гэтай ільготай. Пры заліку менавіта гэтая катэгорыя абітурыентаў будзе праходзіць прафесійнае субяседванне.

Як падкрэсліў Вадзім Богуш, міністэрства адукацыі спадзяецца, што новыя нормы дазволяць падрыхтаваць «сапраўды добрых педагогаў».

Беларускае Радыё Рацыя, Менск