550 еўра штрафу за знаходжанне ў Беларусі даўжэй 5 дзён



Парушэнне замежнымі грамадзянамі пяцідзённага тэрміну знаходжання ў Беларусі без візы пацягне папярэджанне або накладанне штрафу.

000022_491212_big

Пра гэта заявіў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун на брыфінгу ў прэс-цэнтры БелТА.

„Гэта парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, што прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць па артыкуле 23.55 Каап Беларусі і цягне накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу, так і ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй або без яе. Рашэнне будзе прымаць службовая асоба, упаўнаважаная на гэта”, – растлумачыў Аляксей Бягун.

Пры разглядзе сітуацый будуць улічвацца і непрадбачаныя абставіны, у якіх могуць апынуцца замежнікі. Адзін з такіх прыкладаў — калі чалавек трапляе ў шпіталь. У гэтай сітуацыі неабходна прад’явіць дакумент, які пацвярджае гэты факт.

Як паведамлялася, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ №8 „Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян”. Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш за 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску праз Дзяржаўную мяжу Нацыянальны аэрапорт Менск для грамадзян 80 дзяржаў. Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, увесь Еўразвяз, а таксама, Бразілію, ЗША, Інданэзію, Японію ды іншыя дзяржавы.

belta.by