Валер Фралоў ідзе ў прэзідэнты
Шэраг грамадскіх арганізацый і грамадзянскіх ініцыятываў 28 верасня ў Жодзіне прынялі рашэнне пра падтрымку кандыдатуры генерала Валерыя Фралова, намесніка старшыні БСДП (Грамада) на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.
Ініцытыву вылучэння Фралова кандыдатам у прэзідэнты падтрымаў таксама рух ветэранаў баявых дзеньняў “Абаронцы Радзімы” на чале з яго старшынём Аляксандрам Камароўскім:
– Яго падтрымлівае шмат арганізацый – гэта шэсць арганізацый, але цяпер яны індывідуальна з кожным працуюць. Падпісалі самыя рабочыя, баяздольныя арганізацыі. Я ўзначальваю ветэранаў баявых дзеянняў, “чарнобыльцы” рэспублікі падпісалі, прафсаюзы. Я думаю, што на сённяшні дзень у яго больш за шэсць арганізацый.
З прапановай падтрымаць Фралова ўзяць удзел у выбарчай кампаніі выступіў грамадскі актывіст, былы дэпутат жодзінскага гарсавета Аляксандр Валчанін.
Па яго словах, цяперашняя сітуацыя ў краіне вымушае вылучыць на ўдзел у выбарах генерала Фралова, паколькі добра вядомая яго грамадзянская пазіцыя і палітычныя погляды. Яны адпавядаюць складанаым патрэбам часу, якія зараз перажывае Беларусь.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя