14 студзеня Польшча прывітае вайскоўцаў ЗША
14-га студзеня ва ўсіх ваяводскіх цэнтрах адбудуцца мерапрыемствы прымеркаваныя да прыбыцця амерыканскіх войск у Польшчу. Зараз адбываецца размяшчэнне бронетанкавых сіл, якія будуць знаходзіцца ў Польшчы, Літве, Латвіі ды Эстоніі.
Фота twitter.com/16thSustBde
Як адзначае падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі, гэта гістарычная падзея. Польшча ў NATO з 1999 года, а саюзныя войскі ў такой колькасці (4000) з’яўляюцца тут толькі цяпер:
– Трэба падкрэсліць, што гэта гістарычная падзея з увагі на тое, што працягваецца ўзмацненне ўсходняга флангу NATO. Гэта вялікая частка, гэта згрупаванне налічвае каля 4000 тысяч жаўнераў, гэта ўсё падмацавана значнай колькасцю танкаў, баявых машын ды іншых транспартных сродкаў.
У суботу на пляцоўцы перад драматычнага тэатрам у Беластоку адбудзецца афіцыйнае прывітанне амерыканскіх войск. Падчас мерапрыемства можна будзе пачаставацца жаўнерскім супам, пабачыць вайскоўцаў і вайсковую тэхніку ды іншае.
Беларускае Радыё Рацыя