Пасля працяглага перапынку ў Пінску пройдуць курсы экскурсаводаў
У Пінску, пасля працяглага перапынку, адбудуцца курсы экскурсаводаў. На працягу трох месяцаў іх будзе весці намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна.
Неабходнасць курсаў у Пінску наспела з-за таго, што ў апошнія два-тры гады змяніўся сам горад, а дакладней структура вуліц, а значыць і канцэпцыя вядзення экскурсій. Па словах эксперта, прафесійныя гіды павінны быць у кожным рэгіёне краіны:
— У кожным рэгіёне, куды хацелі б трапіць турысты, каб былі падрыхтаваныя экскурсаводы, кваліфікаваныя і каб ім хапала працы. Павінны паспрабаваць вырашыць гэтае пытанне, але пачынаць трэба з таго, каб забяспечыць рэгіёны кваліфікаванымі экскурсаводамі.
Сёлета горад над Пінай рашэннем Савета Міністраў атрымаў статус «Цэнтр турызму і адпачынку нацыянальнага значэння», а таксама вызнаны гістарычным паселішчам. Улічваючы гэта і абслуга турыстаў павінна адпавядаць.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота: media-polesye.by, фотапраект Дзмітрыя Салодкага