У Полацку знаёмяцца з творчасцю мастакоў Юрмалы



У Полацку ў Карціннай галерэі мясцовага музея-запаведніка напярэдадні адзначэння Новага году па юліянскаму календару адкрылі выставу творцаў юрмальскага аддзялення Саюза мастакоў Латвіі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел госці – консул Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Угіс Скуя, а таксама віцебскі мастацтвазнаўца Міхась Цыбульскі.

dscn1712

Консул Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Угіс Скуя

У экспазіцыі прадстаўлена 70 твораў жывапісу, графікі, акварэлі, керамікі і медальернага мастацтва.

Група мастакоў з Юрмалы складаецца з 60 чалавек, якія працуюць у розных жанрах і тэхніках, таму іх творчыя дасягненні на выставе прадстаўлены размаітым каляровым «букетам».

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік