Вайсковы пікнік «Бяспечная Польшча» у Беластоку
Танк «Leopard», транспарцёр «Rosomak» ды танк-амфібія, — гэта толькі некаторыя цікавінкі, якія можна убачыць на вайсковым пікніку «Бяспечная Польшча» у Беластоку. У час мерапрыемства сваю тэхніку ды абсталяванне паказваюць таксама памежнікі, мытнікі, паліцыя і пажарная служба.
Імпрэза прымеркавана да галоўных урачыстасцей горадзе Жагань, дзе сёння, 14 студзеня, вітаюць амерыканскіх жаўнераў, якія будуць стацыянаваць ў Польшчы.
Жыхары Беластока:
— Сілы НАТА павінны падтрымліваць нас.
— Прымаючы пад увагу Расею, гэта можа стаць крыніцай канфлікту, таму цяжка адназначна акрэсліць.
— Дзеля бяспекі, каб сцерагчы Польшчу. І гэта супрацьвага для вялікага суседа, Расеі. Таму гэтыя войскі тут.
— Мы больш упэўнена пачуваемся ў справе нацыянальнай бяспекі.
Малодшы харунжы Марцін Гаўрысюк, 18 Беластоцкі разведвальны полк:
— Ва ўсіх цэнтрах ваяводстваў у нашай краіне праходзяць такія сустрэчы войска з грамадзянамі, такія васковыя пікнікі. А сёння той дзень, калі амерыканскія войскі прыехалі ў Польшчу.
Вайсковы пікнік праходзіць на плошчы ля драматычнага тэатра ў Беластоку.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк,Беларускае Радыё Рацыя, Беласток