Апошні канцэт „Zero-85”



Культавы падляшскі гурт даў апошні канцэрт у Беластоку, які сабраў шмат фанатаў з Польшчы і Беларусі. Канцэрт суправаджала прамоцыя першай і апошняй кружэлкі.

dsc05449

Як адзначыў лідар гурта Юрка Асеннік, завяршальны канцэрт з’яўляецца адначасова і падсумаваннем іхнай дзейнасці.

– Зыходзім дастойна – быў развітальны канцэрт, выпусцілі кружэлку. Усё, што мае пачатак, мае канец.  

„ Zero-85” з перапынкамі існаваў 15 гадоў. На іхняй музыцы выхавалася пакаленне, у тым ліку маладая генерацыя  беларускіх слухачоў.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара