У Баранавічах збіраюць подпісы супраць дэкрэта “аб дармаедах”



Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў Баранавічах Мікалай Чарнавус (малодшы) пачаў збор подпісаў пад зваротам супраць Дэкрэта №3 – падатка на дармаеда. Мікалай збірае подпісы адразу ў трох экземплярах: Ганне Канапацкай, якая ўнесла прапанову Аляксандру Лукашэнка адмяніць дэкрэт і  дэпутаткам Палаты прадстаўнікоў ад Баранавіч – Вользе Палітыцы і Таццяне Якубовіч, кажа Мікалай Чарнавус:

— Нават тыя, хто працуе, разумеюць, што сёння яны працуюць, а заўтра скончыцца кантракт, альбо яго не працягнуць, ці папросту скароцяць супрацоўнік і ён застанецца без працы і стане ў такія ж умовы як і сённяшнія беспрацоўныя. Я лічу, што гэта поўнае беззаконне з боку ўлады і дзяржавы.

За 4 дні Мікалай Чарнавус сабраў 328 подпісаў. Па яго словах, гэта вельмі цяжкая работа. Жадаючых дапамагчы пакуль не знайшлося.

Поўны матэрыя слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

img_20170113_184931

img_20170113_185150

img_20170113_185559

img_20170113_190652

Беларускае Радыё Рацыя