Brutto едуць у тур па Беларусі



Беларускія прыхільнікі Brutto заўсёды з нецярпеннем чакаюць навін ад групы.

brutto_2016

У кожным горадзе Беларусі Сяргея Міхалка і кампаніі чакаюць з канцэртам, бо музыкант не выступаў на радзіме 5 гадоў. Цяпер Brutto едуць у тур па Беларусі з праграмай Double Hot.

Музыкі выступяць у Баранавічах, Берасце, Гародня, Бабруйску, Салігорску, Віцебску і іншых гарадах краіны.

Завершыцца тур маштабным шоу у „Менск-Арэне” 8 сакавіка. Квіткі на канцэрты ў гарадах Беларусі з’явяцца ў продажы ў бліжэйшы час.

10 лютага – Баранавічы 11 лютага – Берасце 12 лютага – Гародня 15 лютага – Бабруйск 16 лютага – Салігорск 3 марта – Віцебск 8 сакавіка – Менск.

Кошт квіткоў: ад 32 да 55 рублёў, танцпляц – 67 руб.

afisha.tut.by