Мархотка: Ёсць праблемы ў заканадаўстве па ўжыванню беларускай мовы



Салігорскі прадстаўнік Беларускага Хельсінскага Камітэта Леанід Мархотка атрымаў адказ з Канстытуцыйнага Суда на свой зварот па абароне ў беларускай мовы ад дыскрымінацыі.

Два месяцы суд вывучаў дванаццаці-старонкавы зварот праваабаронцы, але падстаў для пачынання вытворчасці па справе не знайшоў, – паведаміў Леанід Мархотка.

– Мы пісалі, што ёсць праблемы ў заканадаўстве па ўжыванню беларускай мовы ў адміністрацыйных установах, у судах, пракуратурах. І гэта дакладна не рэгулюецца. Ёсць адказ, але ён нас не задавальняе, і мы будзем гэтую справу абскарджваць.

Аднак у адказе начальніка сакратарыяту Канстытуцыйныга суда – Каравая адзначаецца, што суд неаднаразова разглядаў пытанне аб роўным выкарыстанні дзвюх дзяржаўных моў, Канстытуцыйны суд нібыта выкладаў сваю пазіцыю аб неабходнасці ўнясення адпаведных змяненняў і дапаўненняў у закон “Аб мовах” і іншыя заканадаўчыя акты.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя