Сваякі Трампа пабудуюць у Наваградку мемарыял у былым яўрэйскім гета



Сват Дональда Трампа Чарльз Кушнер, які мае беларускія карані, прафінансуе будаўніцтва мемарыяльнай сцяны на тэрыторыі «Музею яўрэйскага супраціву» ў Наваградку.

wx1080

На фота: Чарльз Кушнер з унукамі ў Наваградку

Пра гэта расказала стваральніца і экс-дырэктар музею Тамара Вяршыцкая.

Праект мемарыяльнага комплексу «Тунэль» у былым яўрэйскім гета пачаў рэалізоўвацца яшчэ восенню 2013 года. Як паведамляе «Свабода», сват і свацця Трампа — Чарльз і Сірыл Кушнеры абяцаюць прафінансаваць будаўніцтва сцяны, прысвечанай памяці 250 яўрэяў, якія ўцяклі праз тунэль з гета. Траціна з іх выжыла, астатнія загінулі ў тым тунэлі.

gettyimages-511874821

«Фонд Кушнераў выдзяляе да 60 тысяч долараў на праект», — кажа Вяршыцкая. Яна лістуецца са сваякамі новага амерыканскага лідара і кажа пра іх цікавасць да беларуска-яўрэйскай спадчыны.

Паводле яе словаў, будаўнічыя працы пачнуцца ўжо вясной, як толькі сыдзе снег. А ўрачыстае адкрыццё чакаецца не пазней за наступную зіму. Плануецца, што на адкрыццё прыедзе сям’я Кушнераў у поўным складзе.

NEW YORK, NY - JULY 16: (L to R) Newly selected vice presidential running mate Mike Pence, governor of Indiana, Republican presidential candidate Donald Trump, daughter Ivanka Trump, her husband Jared Kushner and Vanessa Trump stand on stage at the end of an event at the Hilton Midtown Hotel, July 16, 2016 in New York City. On Friday, Trump announced on Twitter that he chose Pence to be his running mate. (Photo by Drew Angerer/Getty Images)

Як расказаў журналістам Джарэд Кушнер, зяць Трампа і сын Чарльза Кушнера, у ноч перад яўрэйскім Новым годам у 1943 годзе 250 чалавек, якія засталіся жывымі з 20-тысячнага яўрэйскага насельніцтва горада, «задумалі бегчы праз падземны ход, які яны доўга і пакутліва рылі. Пражэктары былі абясточаны, і людзі вынялі цвікі з жалеза на даху, каб яно грукатала на ветры і дапамагло заглушыць гукі ўцёкаў». Аднак, калі першыя яўрэі выйшлі з тунэлю, іх ужо чакалі нацысты. Па людзях адкрылі агонь.

„Брат маёй бабулі Шэнан, у гонар якога назвалі майго бацьку, загінуў там, і з ім яшчэ каля 50 чалавек. Бабуля збегла ў лес, дзе далучылася да партызанскай брыгады Бельскіх, дзе сустрэла майго дзядулю, які таксама збег з канцлагера”. 

Фота heavy.com і Kp.by