Святое Хрышчэнне ваду асвяціла



З самай раніцы на Хрышчэнне (Вадохрышча) каля Свята-Троіцкага сабора ў Слоніме праваслаўныя гараджане набіралі ваду і ўсіх шчыра віншавалі са святам.

У суседніх са Слонімам Сынковічах каля святой крыніцы людзей было няшмат. Затое ў Сынковіцкай царкве вернікаў на Хрышчэнне прыйшло і прыехала многа. Па машынах і аўтобусах было бачна, што на Хрышчэнне царкву ў Сынковічах наведалі вернікі з Гарадзенскай, Берасцейскай і Менскай абласцей. Людзі ставілі свечкі, віншавалі адзін аднаго са святам і з сабой набіралі асвечаную ваду. Бо, як кажуць у народзе, Святое Хрышчэнне ваду асвяціла, на ўвесь свет пусціла.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара