Вандроўка ў Белавежскую пушчу па абодвух баках мяжы
На беларуска-польскай мяжы больш за дзве сотні чалавек здзейснілі пешую і велавандоўку. Турыстычнае мерапрыемства ладзіцца раз на год напрыканцы верасня. Так і ў гэтым годзе пяты па ліку раз Камянецкі цэнтр турызму і краязнаўства, што знаходзіцца ў вёсцы Камянюкі Камянецкага раёну, выступіў арганізатарам такой вандроўкі. Удзельнікі турыстычнага свята пабывалі ў Белавежскай пушчы па абодвух баках мяжы і гарадах, што побач з ёю.
Дырэктар установы Сяргей Сідарук адзначыў, што маршурут заўсёды аднолькавы, але цікавы:
– Маршрут у нас не мяняецца. Кожны год наш маршрут наступны: горад Каменец – Камянюкі – Белавежа – Гайнаўка. Палова ўдзельнікаў, якія ўдзельнічалі ў нашай вандроўцы, гэта людзі, якія ездзяць з намі ўжо пяць гадоў, ім падабаецца туды ездзіць.
Сяргей Сідарук не выключае, што беларуска-польская вандроўка, як свята турызму, можа зацікавіць не толькі жыхароў Берасцейшчыны, але і Беларусі ў цэлым.
Беларускае Радыё Рацыя